Ліст Мінюста з просьбай падаць дакументы да 13 ліпеня прыйшоў у СБП... 13 ліпеня

Ліст Мінюста з просьбай падаць дакументы да 13 ліпеня прыйшоў у СБП... 13 ліпеня

Міністэрства юстыцыі пачало праверку Саюза беларускіх пісьменнікаў — творчай арганізацыі, які аб'ядноўвае неафіцыёзную частку літаратараў.

"У лісце запытваецца масіў дакументаў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 1 студзеня 2018 года па 1 ліпеня 2021 года па 27 канкрэтных пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі. Дакументы па ўсіх пунктах трэба прадаставіць да 13 ліпеня, г.зн. да сённяшняга дня", — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

У СБП адзначаюць, што заказны ліст з Мінюста быў адпраўлены 6 ліпеня, а ў пятніцу 9 ліпеня паступіў на паштовае аддзяленне 220012 (Мінск-12). Аднак у саму творчую арганізацыю паведамленне пра заказны ліст перадалі толькі 13 ліпеня — у дзень, да якога трэба падаць дакументы ў Мінюст.

"Намі накіраваны запыт у Міністэрства юстыцыі аб падаўжэнні тэрміну прадастаўлення інфармацыі на два дні, да 15 ліпеня 2021 года", — кажуць у СБП.

Раней аналагічны ліст атрымала яшчэ адна пісьменніцкая арганізацыя — Беларускі ПЭН-цэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі