Літоўцаў на беларускай мяжы сталі пытацца пра вайну і правяраць тэлефоны
Литовско-белорусская граница / Reuters
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) заявіў пра ўзмацненне праверак на беларускай мяжы і ціск на грамадзян. Пры ўездзе ў Беларусь у літоўцаў пытаюцца пра стаўленне да вайны з Украінай, а таксама правяраюць тэлефоны і ноўтбукі.
"Дэпартаменту дзяржбяспекі вядомыя выпадкі, калі грамадзянам Літвы быў забаронены ўезд у Беларусь, пасля таго, як яны заявілі, што яны падтрымліваюць Украіну і асуджаюць расійскую агрэсію", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ведамства. Там таксама адзначаецца, што падчас гэтых гутарак літоўцы сутыкаюць з псіхалагічным ціскам і шантажом. Ім кажуць, што "забарона на ўезд у Беларусь будзе выдаленая, калі людзі пагодзяцца супрацоўнічаць з беларускімі разведвальнымі службамі", распавялі ў ДДБ.
Там нагадалі сваім грамадзянам, што інфармацыя, атрыманая беларускімі спецслужбамі, можа быць выкарыстаная не толькі супраць уладальніка гаджэтаў, "але і супраць чальцоў ягонай сям'і, сваякоў або калегаў з мэтай іх кампраметацыі і вярбоўкі, асабліва калі яны будуць наведваць Беларусь або Расію". Дэпартамент дзяржбяспекі папрасіў грамадзян, якіх дапытвалі на мяжы з Беларуссю або чые гаджэты правяралі, праінфармаваць пра гэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.