Літоўцы затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі амаль на 1,5 млн еўра

Літоўцы затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі амаль на 1,5 млн еўра

Літоўцы затрымалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі амаль на 1,5 млн еўра. Здабычай мытнікаў сталі больш за 400 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk Superslims і NZ Gold Superslims. Але разгрузка і падлік яшчэ працягваюцца.

Літоўская мытня паведамляе, што кантрабанда была ў грузавіку Volvo, які па дакументах вёз з нашай краіны піламатэрыялы. Яго даглядалі ў пункце пропуску Райгардас (з беларускага боку — Прывалка) — літоўцы з падазрэннем адносяцца да грузавікоў з драўніной, паколькі там часта хаваюць цыгарэты.

Кіроўца на месяц трапіў пад арышт, паведамляе lrmuitine.lt.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі