Літоўцы знайшлі кантрабанду ў вагонах з даламітам і вапняком з Беларусі
Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў двух грузавых цягніках з Беларусі. Скрынкі былі схаваны ў вагонах з даламітам і вапняком. Кошт знойдзеных цыгарэт ацанілі на 150 тысяч еўра, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.
Кантрабанду ў грузавых цягніках з Беларусі знаходзяць рэгулярна. Нядаўна ў цягніку, які транзітам вёз груз у Калінінградскую вобласць Расіі, пад тым жа вапняком былі кантрабандныя цыгарэты на 102 тысячы еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.