Літоўскі міністр: улады Вільні дарэмна сеюць паніку з-за Беларускай АЭС

Літоўскі міністр: улады Вільні дарэмна сеюць паніку з-за Беларускай АЭС

Міністр унутраных спраў Літвы Эймуціс Місюнас адрэагаваў на планы ўладаў Вільні правесці вучэнні з імітацыяй аварыі на Беларускай АЭС. Яны прызначаныя на 5 верасня, прадугледжаная частковая эвакуацыя жыхароў.

"Яны хутчэй, здаецца, палохаюць жыхароў горада Вільні, сеюць паніку, хаця па сутнасці няма нават тэарэтычнага абгрунтавання гэта рабіць", цытуе словы міністра Delfi. Місюнас адзначыў, што Вільня не трапляе ў 30-кіламетровую зону вакол АЭС, з якой у выпадку аварыі прадугледжваецца эвакуацыя мясцовых жыхароў. Ён кажа пра "недахоп кампетэнтнасці" ў віленскіх чыноўнікаў, альбо бачыць у іх дзеяннях "нейкія іншыя прычыны".

Эймуціс Місюнас падкрэслівае, што запланаваныя ўладамі сталіцы вучэнні не ўзгадняліся ні з МУС, ні з ратавальнікамі. Дарэчы, Дэпартамент супрацьпажарнай аховы на кастрычнік запланаваў вучэнні па ахове насельніцтва ў выпадку аварыі на АЭС. Віленскія ўлады тлумачаць свае дзеянні тым, што, на іх погляд, цэнтральныя ўлады Літвы пасіўна рыхтуюцца да ўводу ў дзеянне Беларускай АЭС. Яны мяркуюць, што ў найгоршым выпадку з Вільні давядзецца эвакуяваць каля 50 тысяч чалавек.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 01.08:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі