Літоўскія памежнікі трэція суткі запар не бачылі на мяжы з Беларуссю мігрантаў
Беларусь за калючым дротам
Літоўскія памежнікі трэція суткі запар не бачылі на мяжы з Беларуссю мігрантаў, піша Delfi. Пры гэтым у Польшчу і Латвію яны па-ранейшаму спрабуюць патрапіць. У папярэднія суткі нелегальна пераходзілі мяжу з РБ адпаведна 34 і 86 чалавек (у мінулыя суткі — 44).
"Мы нікога тут лавіць не будзем... Хай ідуць", — гаварыў нядаўна пра мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія з Беларусі прарываюцца ў Еўрасаюз, Аляксандр Лукашэнка. Як вядома, Захад ускладае адказнасць на міграцыйны крызіс на рэжым Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.