У кастрычніку была рэкордная колькасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС
На польска-беларускай мяжы
Колькасць нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі і краін ЕС зноў вырасла. У кастрычніку зафіксаваны рэкорд з пачатку года. Як піша "Позірк", усяго ў 2023 годзе спынена 38301 спроба незаконнага пераходу мяжы, з пачатку кастрычніка — 5077. За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі пранікнуць 208 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
У большасці мігрантаў на беларуска-польскай мяжы — расійскія візы.
Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы ЕС і РБ на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.