Літва пачынае інфармацыйную кампанію па падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацый

Літоўцаў рыхтуюць "да розных сцэнароў і розных пагроз" / delfi.lt
Літоўцаў рыхтуюць "да розных сцэнароў і розных пагроз" / delfi.lt

Літва пачынае інфармацыйную кампанію па падрыхтоўцы жыхароў і дзяржавы да надзвычайных сітуацый — магчымай ядзернай аварыі, ваенных пагроз. Высветлілася, што толькі палова літоўцаў ведае, што рабіць у выпадку тых жа стыхійных бедстваў. Інфармацыйная кампанія мусіць ахапіць каля мільёна жыхароў Літвы розных узроставых груп, каб "замацаваць іх веды пра гатоўнасць да надзвычайных сітуацый", піша Delfi.

"Геапалітычная сітуацыя, шчыра кажучы, прымусіла нас зусім па-іншаму зірнуць на грамадзянскую абарону, — кажуць у Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. — ...Мы жылі ў мірных умовах, але сёння трэба сказаць, што ўсе гэтыя пагрозы побач з намі... Чым больш людзі будуць ведаць, што рабіць, якія дзеянні прадпрымаць, як абараніць сябе і сваіх блізкіх, тым лепш мы будзем гатовыя да розных сцэнароў і розных пагроз".

На сённяшні дзень палова літоўцаў падрыхтавалі неабходны запас ежы, вады, лекаў на трое сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі