Літва пашырыла спіс індыкатараў для закрыцця мяжы з Беларуссю

На мяжы Беларусі і Літвы

На мяжы Беларусі і Літвы / delfi.lt

Літва пашырыла спіс індыкатараў, па якіх будуць прымаць рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю. Іх плануюць прымяняць таксама Польшча і Латвія.

Як паведаміла камісія нацбяспекі Літвы, сітуацыю на мяжы будуць ацэньваць па наступных крытэрыях:

  • рызыкі і пагрозы вайсковага характару,
  • дзейнасць беларускіх разведслужб супраць Літвы,
  • інфармацыйныя атакі (дэзінфармацыя),
  • памежныя інцыдэнты.

На падставе іх аналізу ўрад Літвы зможа прапанаваць розныя захады — ад абмежаванняў да поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.

У канцы лета Польшча, Літва і Латвія вызначыліся, пры якіх умовах цалкам закрыюць мяжу з Беларуссю. Іх было толькі дзве: узброены інцыдэнт ці інцыдэнты на мяжы адной з краін, якія будуць уяўляць сабой "сур'ёзную пагрозу нацбяспецы" і арганізаваны масавы прарыў мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі