Стала вядома, пры якіх умовах цалкам закрыюць мяжу Еўрасаюза з Беларуссю

На беларуска-літоўскай мяжы / delfi.lt

На беларуска-літоўскай мяжы / delfi.lt

Польшча, Літва і Латвія вызначыліся, пры якіх умовах цалкам закрыюць мяжу з Беларуссю. Іх усяго дзве: узброены інцыдэнт ці інцыдэнты на мяжы адной з краін, якія будуць уяўляць сабой "сур'ёзную пагрозу нацбяспецы" і арганізаваны масавы прарыў мігрантаў. Пра гэта заявіла кіраўніца літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў Агне Білатайтэ, піша Delfi. 28 жніўня яна ўдзельнічала ў сустрэчы ў Варшаве міністраў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы. Яны ацэньвалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

"Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пройдзе аператыўны абмен інфармацыяй паміж нашымі службамі, і тады будзе прынята рашэнне на ўзроўні ўрадаў", — сказала літоўскі міністр.

Літва можа закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Па словах Агне Білатайтэ, МУС Літвы прапануе закрыць "Лаварышкес" і "Райгардас". Сярод прычын — праблема кантрабанды. Рашэнне будзе прымаць урад. Калі згаданыя пункты пропуску будуць закрытыя, на мяжы з Літвой будуць працаваць толькі два пункты: "Беняконі" і "Каменны Лог".

Нядаўна Літва закрыла пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярачус" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — "Лоша" і "Відзы" адпаведна). На мяжы ўжо цяпер вялізныя чэргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі