Літва рыхтуе справу супраць рэжыму Лукашэнкі

Літва сутыкнулася з міграцыйным крызісам яшчэ ў 2021-м

Літва сутыкнулася з міграцыйным крызісам яшчэ ў 2021-м / Reuters

Літва рыхтуе справу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Наша суседка імкнецца прыцягнуць яго да адказнасці за нелегальную міграцыю. Як паведамляе Delfi, літоўскі ўрад выдзеліў Мінюсту амаль 65 тысяч еўра для аплаты выдаткаў на юрыдычныя паслугі "па міждзяржаўнай справе аб незаконным увозе мігрантаў у Літву".

Улады Літвы заяўляюць, што адказнасць "за перавозку людзей на беларуска-літоўскую мяжу, дачу ім ілжывых абяцанняў і дапамогу ў незаконным уездзе ў ЕС" павінен несці рэжым Лукашэнкі. Праўда, справа рухаецца марудна. Літва сутыкнулася з міграцыйным крызісам яшчэ ў 2021-м, была вымушана будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Вясной 2023-га ўрад Літвы ўхваліў прапанову Мінюста зрабіць прававыя захады па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. І толькі сёлета з'явілася інфармацыя пра магчымы будучы суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі