Літва ўсё ж абмяжуе выдачу віз і ВНЖ беларусам, але зробіць выключэнні

Літоўскі пашпарт / pixabay.com
Літоўскі пашпарт / pixabay.com

Дэпутаты літоўскага Сейма змякчылі да другога чытання закон пра візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі, паведамляе delfi.lt.

У прыватнасці, абмежаванні на выдачу відаў на жыхарства беларусам адкладзенае да 1 ліпеня 2023 года. Аўтар прапановы Ёнас Яруціс патлумачыў яе патрэбамі бізнесу: "У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі. Некаторыя, іх больш за тысячу, стаяць у чарзе на курсы, якія дазваляюць працаваць у ЕС і ў Літве кіроўцамі. Гэта было б сур'ёзнай праблемай і цяжарам для літоўскага транспартнага сектара, якому і без таго нестае кіроўцаў", — заявіў дэпутат.

Таксама выключэнні зробленыя ў палажэнні аб забароне на атрыманне літоўскага грамадзянства беларусамі і расіянамі. Атрымаць грамадзянства зможа чалавек, які адказвае патрабаванням закона аб натуралізацыі (пражыў у Літве 10 гадоў, здаў экзамен па літоўскай мове ды інш.) і не ўяўляе пагрозы для нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.

Другое галасаванне па законапраекце ў сейме было прызначанае на 30 сакавіка. Але цяпер гэты пункт выкраслены з парадку дня.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі