Сейм Літвы адклаў законапраект аб абмежаванні правоў беларусаў і расіян
Сейм Літвы / eurointegration.com.ua
Сейм Літвы на нявызначаны тэрмін адклаў разгляд законапраекта пра абмежаванне правоў беларусаў і расіян. Разглядаць законапраект у другім чытанні мусілі 30 сакавіка, але цяпер ён выкраслены з парадку дня пасяджэння.
Законапраект быў прыняты ў першым чытанні тыдзень таму. Ён істотна абмяжоўвае правы грамадзян Беларусі і Расіі ў Літве. У прыватнасці, беларусы і расіяне не змогуць атрымліваць від на жыхарства і грамадзянства Літвы. Таксама будзе прыпынены прыём заяў на атрыманне віз за мяжой, калі пасярэднікам не выступае МЗС.
Пасля прыняцця законапраекта ў першым чытанні група літоўскіх дэпутатаў прапанавала выкрасліць з яго згадку пра беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.