Беларусаў можа не закрануць забарона на атрыманне грамадзянства Літвы

Сейм Літвы / delfi.lt
Сейм Літвы / delfi.lt

Беларусаў можа не закрануць забарона на атрыманне грамадзянства Літвы. Адпаведную папраўку ў законапраект унеслі дзевяць дэпутатаў літоўскага Сейма. Для расіян абмежаванне прапануюць пакінуць.

Як распавядала Еўрарадыё, 21 сакавіка парламент Літвы прыняў у першым чытанні законапраект, які абмяжоўвае атрыманне віз, відаў на жыхарства і грамадзянства грамадзянам Беларусі і Расіі. Гэтая мера ўводзіцца ў сувязі з вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны і якую падтрымліваюць беларускія ўлады.

У другім чытанні дакумент яшчэ не разглядалі.

Чакаецца, што новаўвядзенне набудзе моц з 15 красавіка 2023-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі