Лукашэнка абяцае зрабіць усё для развіцця адносін з ЗША
Reuters
Беларусь будзе рабіць усё, каб адносіны з ЗША развіваліся, заявіў 17 верасня Аляксандр Лукашэнка. На сустрэчы ў Мінску з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што гэта не адзіны сігнал аб нармалізацыі адносін, які Беларусь пасылае амерыканскаму кіраўніцтву.
"Гэта ненармальна, што ў сучасным свеце дзве дзяржавы, якія калісьці ваявалі на адным баку супраць ворага, сёння маюць такія, скажам так, слабыя адносіны", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама выказаў задавальненне тым, што "ЗША нарэшце звярнулі ўвагу не толькі на Еўропу ў цэлым, але і на Беларусь".