Лукашэнка адправіўся з візітам у Іран у інтарэсах Крамля, лічаць у ЗША

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі / president.gov.by

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Тэгеран праходзіць у інтарэсах Крамля з мэтай паглыблення супрацоўніцтва паміж Іранам і РФ. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс.

"Што тычыцца візіту Лукашэнкі ў Іран, то мы разглядаем гэта як яшчэ большае паглыбленне стасункаў паміж Іранам і Расіяй", — заявіў Прайс. Ён нагадаў, што апошнім часам у Вашынгтоне неаднаразова выказвалі заклапочанасць паглыбленнем адносін паміж Іранам і Расіяй. Вашынгтон таксама турбуе гатоўнасць Лукашэнкі саступіць свой суверэнітэт Крамлю.

"Дык вось, візіт Лукашэнкі ў Іран у пэўным сэнсе вы можаце разглядаць як пашырэнне партнёрства паміж Іранам і Расіяй, якое паглыбляецца. Мы вельмі ўважліва за гэтым сочым. Яны абое рабое і часцяком сустракаюцца", — дадаў Прайс.

Лукашэнка быў з візітам у Тэгеране 12-13 сакавіка. Ён зладзіў там шэраг перамоў, у тым ліку з прэзыдэнтам Ірана Эбрахімам Раісі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі