Лукашэнка: Беларусь адмовіць у экстрадыцыі Бакіева

У аўторак у Бішкеку заявілі, што месяц таму ў людзей стралялі са згоды былога прэзідэнта, яго збіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Reuters падкрэсліў, што Бакіеў знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы. Мінск адмовіць Бішкеку ў экстрадыцыі былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Пра гэта ў інтэрв'ю інфармагенцтву Reuters заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Запыт аб экстрадыцыі Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі, будзе безнадзейным і прыніжальным для часовага ўраду Кіргізіі. Бакіеў знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта", — цытуе словы Лукашэнкі РИА Новости.

Нагадаем, 6-7 красавіка падчас народных выступленняў у Бішкеку загінулі амаль 90 чалавек, паўтары тысячы атрымалі раненні. Улада перайшла да часовага ўраду, а Бакіеў з'ехаў у Казахстан (дзе напісаў заяву пра складанне сваіх паўнамоцтваў прэзідэнта Кыргызстану), а пасля — у Беларусь.

4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кыргызстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт, у якім гаворыцца, што расстрэл мірных грамадзян адбыўся са згоды Курманбека Бакіева. Генпракуратура Кыргызстану павінна "ў рамках заканадаўства прыняць неабходныя захады па прыцягненні да крымінальнай адказнасці Бакіева, а таксама па яго экстрадыцыі ў рэспубліку".


Глядзі таксама: Бакіеў гатовы кіраваць Кыргызстанам з Беларусі (фота+відэа)


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі