Лукашэнка: Белкамунмашу арыштавалі рахункі за недаплочаную 91 капейку падаткаў
16 снежня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду аб выніках праверкі дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю. На нарадзе ён запатрабаваў, каб кантрольныя органы дзейнічалі акуратна і справядліва.
Па словах Лукашэнкі, кантрольныя органы павінны найперш дбаць аб рацыянальным расходаванні кожнага бюджэтнага рубля.
"Пакаранне пакаранню розніца — ад заўвагі да буйных штрафных санкцый і крымінальных спраў. Але калі мы бачым памылкі, дробныя парушэнні, то гэтыя штрафы і пакаранні не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў, якія гадамі папаўнялі бюджэт падаткамі", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.
Як нядаўні прыклад Лукашэнка згадаў гісторыю з "Белкамунмашам": прамысловы гігант з тэхнічнай прычыны не даплаціў 91 капейку падаткаў. За гэта падатковыя органы арыштавалі рахункі прадпрыемства, што прынесла яму значныя страты. "Гэта ў інтарэсах дзяржавы і ці думалі тыя людзі, якія блакавалі разліковы рахунак прадпрыемства?" — абурыўся кіраўнік Беларусі.
Ён заклікаў кантрольныя органы (і найперш — Камітэт дзяржкантролю) дзейнічаць па-дзяржаўнаму і асэнсавана падыходзіць да сваёй працы.