Лукашэнка: Чым больш беларусаў будзе ў спартзалах, тым менш — у бальніцах

Лукашэнка: Чым больш беларусаў будзе ў спартзалах, тым менш — у бальніцах

Аляксандр Лукашэнка наведаў новы шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Мандарын" у Мінску. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў нашай краіне неабходна яшчэ больш актыўна папулярызаваць здаровы лад жыцця, заняткі фізкультурай і спортам. "Гэта — сапраўдныя фабрыкі здароўя, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Чым больш людзей будзе тут, тым менш у бальніцах і аптэках. І дзяржаве гэта будзе танней".

Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што ў Беларусі мусіць быць больш спартыўных аб'ектаў "крокавай даступнасці" (спартыўных залаў, адкрытых пляцовак, веладарожак). І пры гэтым цэны паслуг у спартыўных аб'ектах не павінны быць высокімі, хаця і страты нельга несці.

Спартыўныя аб'екты павінны быць цалкам загружаныя з раніцы і да позняга вечару, каб людзі маглі займацца ў зручны для сябе час.

Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час падрыхтаваць праекты пабудовы танных басейнаў і спарткомплексаў, а таксама прапрацаваць магчымасць стварэння беларускага абсталявання для трэнажорных залаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі