Лукашэнка — чыноўнікам: усе — ад прэм'ер-міністра — пойдзеце на спачынак

president.gov.by
president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 19 верасня на нарадзе аб выніках працы эканомікі ў 2019 годзе раскрытыкаваў чыноўнікаў за невыкананне прагнозных паказчыкаў. Паводле яго слоў, эканамічныя планы, прапісаныя урадам, выконваюцца вельмі дрэнна і "паўстае пытанне, навошта нам наогул тады збірацца ў такім фармаце напярэдадні года і разглядаць нейкія планы і прагнозы, калі мы іх не выконваем".

"Не будуць выкананыя параметры развіцця на 2019 г., усе адказныя — ад прэм'ер-міністра — пойдзеце на спачынак. Я вас папярэджваў у мінулым годзе ў гэты час, калі рабілі планы на 2019 г.", — заявіў кіраўнік краіны.

Мэта работы ўрада, на думку Лукашэнкі, — пастаяннае павышэнне дабрабыту і якасці жыцця людзей. А гэта немагчыма без эканамічнага росту. "Аднак мяне насцярожвае, што гэты эканамічны рост не толькі сціплы, але і вельмі няўстойлівы, калі казаць мякка. Гэтую тэндэнцыю трэба мяняць. Хто хоча і можа, заставайцеся і мяняйце", — прапанаваў прэзідэнт.

Астатнім жа чыноўнікам Лукашэнка параіў звальняцца па ўласным жаданні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі