Лукашэнка даў згоду на цэментавы холдынг, каб змагацца з пасярэднікамі

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прыбраць неабгрунтаваных пасярэднікаў пры пастаўцы сыравіны на беларускія прадпрыемствы і продажу іх гатовай прадукцыі.



"Я ўжо казаў пра нядобрасумленнае прадпрымальніцтва, калі падкантрольныя фірмы пастаўляюць штосьці на завод ці ты (кіраўнік прадпрыемства. — Рэд) з кімсьці дамаўляешся. Кіраўніка — у турму, фірма ліквідуецца, і больш ён не будзе займацца прадпрымальніцтвам", — перадае interfax.by словы кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што такі кіраўнік дзяржпрадпрыемства не толькі павінен быць звольнены, але і кампенсаваць шкоду.



Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, што пастаўка сыравіны праз лішніх пасярэднікаў павялічвае сабекошт гатовай прадукцыі.



Таму Лукашэнка ўхваліў канцэпцыю стварэння холдынгавай структуры "Беларуская цэментавая карпарацыя". У адпаведнасці з планамі беларускага ўрада сёлета запланавана стварыць вертыкальна-інтэграваныя структуры на базе цэментавых заводаў, а ў 2014 годзе — холдынгавую структуру "Беларуская цэментавая карпарацыя".



"Трэба ўзяць і сканцэнтраваць продаж, закупы сыравіны. Гэта трэба было зрабіць даўно — кансалідаваць", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі