Лукашэнка: электраэнергіі ад адной АЭС нам нават мала будзе
Беларусь можа сама цалкам выкарыстаць усю энергію, якую выпрацоўвае АЭС. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава, свайго памочніка Аляксандра Косінца і міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча.
"Хачу вас папрасіць, каб вы асабліва не тузаліся і не парыліся, як у народзе кажуць, з нагоды "ах, экспарт, лішняя энергія, няма куды падзець". Калі мы разумна развернемся, то нам яшчэ мала будзе гэтай электраэнергіі. Гэта суперчыстая крыніца энергіі, яна патрэбная ўсюды і ва ўсім: пачынаючы ад жылля да прамысловасці і самой атамнай станцыі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Ён заявіў, што пры неабходнасці ў краіне пабудуюць яшчэ адну АЭС. "У гэтым уся перспектыва", — дадаў Лукашэнка.
Днямі ад закупкі беларускай электраэнергіі адмовілася Украіна. Сёлета ў першым квартале яна была адзіным пакупніком беларускай электраэнергіі і купіла на $23,9 мільёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.