Лукашэнка гуляў са славакамі, зрабіў галявую перадачу (фота, відэа)
У Мінску праходзіць ХI Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз прэзідэнта Беларусі.
ХI Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз прэзідэнта Беларусі стартаваў у нядзелю ў Мінску. Каманда Аляксандра Лукашэнкі ў першым матчы абыграла хакеістаў Славакіі з лікам 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Шайбы ў беларусаў закінулі Павел Белы, Аляксей Цітавец, Аляксандр Аляксееў, Андрэй Міхалёў і Вячаслаў Лісічкін. Лукашэнка зрабіў адну галявую перадачу.
Вынікі іншых матчаў: Швейцарыя — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — 6:6, Расія — Фінляндыя — 5:4.
Фота, відэа — БЕЛТА