Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 3 красавіка

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 3 красавіка

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 3 красавіка. Яны абмяркуюць працу па ліквідацыі абмежаванняў, якія існуюць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта ў сераду паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка, інфармуе БЕЛТА.

Сямашка падкрэсліў, што Расійская Федэрацыя застаецца асноўным гандлёвым рынкам для нашай краіны, таму “надзвычайна важна, каб мы маглі прадаваць прадукцыю ў Расію”. Намеснік прэм’ера прызнаўся, што гэта быў адзін з асноўных матываў пры ўступленні Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз. “Мы ўступалі дзеля стварэння адзінага рынку ўнутры саюза і роўных умоваў гаспадарання ў розных сферах, у тым ліку ў энергетыцы”, — сказаў Уладзімір Сямашка.

Дзе адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, Сямашка не ўдакладніў. Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшыя дні будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Туркменістане

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі