Лукашэнка: "Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі"

Лукашэнка: "Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі"

"Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі", — заявіў 6 жніўня на нарадзе, прысвечанай бяспецы выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка. "Мы павінны чакаць поскудзяў з любога боку. Што мы, дарэчы, і робім", цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што сілавікі "для недапушчэння дэстабілізацыі сітуацыі" і выяўлення "падазроных асоб" павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам. Паводле яго слоў, "пільныя грамадзяне" ўжо нібыта дапамаглі затрымаць "многіх правакатараў". Аляксандр Лукашэнка меў на ўвазе 33 затрыманых расіян і "не толькі іх". На нарадзе пра затрыманых расіян ён гаварыў шмат, запрасіў у Беларусь генпракурораў Украіны і Расіі.

"Мы не ведаем, на што яны [правакатары] здольныя, — гаварыў Лукашэнка. — Мы нават не ведаем, хто яны".

Беларускі кіраўнік пералічыў магчымыя крыніцы небяспекі: "Ці гэта амерыканцы з натаўцамі, ці з Украіны нас хтосьці падціскае, ці нас усходнія браты так моцна "любяць" — мы нават не ведаем". Тым не менш, адзначыў кіраўнік Беларусі, "вядомы імёны, прозвішчы, адрасы, паролі, яўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі