Лукашэнка ляціць на нечаканую сустрэчу з Пуціным
![У Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка вылецеў з аэрадрома "Балбасава" ў Аршанскім раёне / @pul_1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/flugzeug_13_07.jpg.webp?itok=B0jXpDJY)
У Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка вылецеў з аэрадрома "Балбасава" ў Аршанскім раёне / @pul_1
Аляксандр Лукашэнка ляціць з візітам у Расію, паведамляе праўладны телеграм-канала "Пул Першага". Запланавана сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.
Тэмай сустрэчы заяўленыя "развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах" і "міжнародная праблематыка".
У Расію Лукашэнка выляцеў з Аршанскага раёна. "Пул Першага" паведаміў, што самалёт кіраўніка дзяржавы чакаў яго на аэрадроме "Балбасава".
Між тым расійскі тэлеграм-канал "Пул №3" піша, што "ў графіку Пуціна на гэты тыдзень ніякай сустрэчы з Лукашэнкам не значылася", не анансаваў яе і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. "У чым экстранасць сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі?", задаецца пытаннем аўтар расійскага тэлеграм-канала.
Апошні раз вочна Лукашэнка і Пуцін размаўлялі 28-29 траўня, прагаварылі больш за пяць гадзін. Заяваў для прэсы па выніках перамоваў ужо традыцыйна не было.
Цяперашні візіт у Расію стане для Лукашэнкі чацвёртым з пачатку года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.