Лукашэнка ляціць у Кітай на новым самалёце, на старым — дэлегацыя

Лукашэнка ляціць у Кітай на новым самалёце, на старым — дэлегацыя

Расійскія, а за імі і некаторыя беларускія СМІ паведамілі, што самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся з Навасібірску 27 верасня на дазапраўку. Расійскія спотэры нават зрабілі здымак нібыта “прэзідэнцкага” Ту-154М. СМІ апублікавалі здымак з подпісам: “Борт нумар адзін Беларусі ў небе над Навасібірскам”.

Але гэта не самалёт Лукашэнкі, на ім у Кітай адправілася беларуская дэлегацыя. Першы борт — Boeing 767-33KER вылецеў з Мінска аб 11-й раніцы 28 верасня.

Дальнасць палёта гэтай мадэлі — 11 тысяч кіламетраў, да Пекіна ляцець амаль 6,5 тысяч кіламетраў, таму гэты Boeing не патрабуе дазапраўкі.

Ту-154М мае дальнасць палёту 3900 кіламетраў, таму на паўдарогі патрабуе дазапраўкі.

Лукашэнка ляціць у Кітай на новым самалёце, на старым — дэлегацыя
Маршрут прэзідэнтскага Боінга
Лукашэнка ляціць у Кітай на новым самалёце, на старым — дэлегацыя
Урадавы Тупалеў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі