Лукашэнка: некаторыя кіраўнікі "лыка не вяжуць" і маюць 20 мільёнаў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка, між іншым, сказаў, што лічыць недапушчальна нізкім заробак беларускіх чыноўнікаў.

"У нас некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў, якія сядзяць на датацыях, ці кіраўнікі, якія наогул лыка не вяжуць, як у народзе кажуць, атрымліваюць пад 20 мільёнаў заробку, яшчэ і прэмію сабе налічваюць! — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — А дзяржаўны служачы і паловы таго не мае, той, які працуе. Таму недапушчальна нізкі заробак".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што павысіць заробак дзяржслужачых можна, толькі пасля аптымізацыі іх колькасці.

Плануецца звольніць 13 тысяч дзяржслужачых

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі