Лукашэнка незадаволены працай памежнікаў

Лукашэнка незадаволены працай памежнікаў

Аляксандр Лукашэнка не задаволены працай беларускіх памежнікаў. Пра гэта ён заявіў 26 ліпеня на падчас нарады па пытаннях дзейнасці органаў памежнай службы. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што па яго даручэнні нядаўна была праведзеная раптоўная праверка дзейнасці органаў Дзяржаўнага памежнага камтэта і менавіта яе вынікі абмяркоўваліся на нарадзе.

“Мне былі дакладзеныя вынікі гэтай раптоўнай праверкі. Было некалькі меркаванняў. Трэба разабрацца. Каму трэба — падзякаваць, каго трэба — пакараць. Я не стаў гэтага рабіць кулуарна. Размова павінна быць прынцыповай, мы — людзі ваенныя. Пагатоў, некаторыя факты гэтай праверкі мяне сур’ёзна насцярожваюць”, — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што гэты гэтым да яго ў трэці раз звяртаюцца па пытаннях памежнай бяспекі. “Гэта азначае, што ёсць не проста насцярожанасць, а, скажу адкрыта, глыбокая незадаволенасць станам асобных напрамкаў у дзейнасці Дзяржпамежкамітэта, — заявіў Лукашэнка. — Паколькі мы транзітная краіна (мяжа набывае вельмі сур’ёзнае значэнне), мы адмахнуцца ад гэтых пытанняў не можам”.

Сярод іншага Лукашэнка сказаў, што Беларусь не можа дазволіць сябе ўтрымліваць такую колькасць памежнікаў і мець праблемы, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі