Лукашэнка носіць гадзіннік за 20 тысяч долараў? (фота)
Але пры гэтым заклікае да імпартазамяшчэння.
Новы гадзіннік Аляксандра Лукашэнкі прыцягнуў увагу блогераў. На фотаздымках з афіцыйнай справаздачы аб візіце ў Камянецкі раён 28 жніўня на руцэ кіраўніка краіны бачны знешне сціплы гадзіннік. Але ж пры гэтым у яго не зусім звычайная зашпілька ў форме мальтыйскага крыжа.
Як адзначае блогер Анатоль Міцура, такая зашпілька нагадвае фірмовы знак гадзіннікаў маркі Vacheron Constantin. Прадукцыя гэтай кампаніі лічыцца адной з найбольш дарагіх і прэстыжных. Кошт такога гадзінніка — 15-20 тысяч долараў.
Адметна, што падчас сустрэчы з жыхарамі Камянецкага раёна Лукашэнка заклікаў людзей набываць прадукцыю айчыннай вытворчасці.
Фота: president.gov.by, livejournal.com