Лукашэнка падпісаў указ па мерах павышэння эфектыўнасці эканомікі
23 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", перадае БЕЛТА.
У дакуменце абнародаваныя сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі. Гэта плануецца зрабіць за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння.
У дакуменце прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцей. Таксама гаворыцца пра паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.
Указ вызначае напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. У дзяржаўным бюдэжце ў 2016 годзе будуць фармаваццаа рэзервы ў памеры да 8 трлн рублёў для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва. У мясцовых бюджэтах рэзервы да 2,8 трлн рублёў будуць сфармаваныя для фінансавання выдаткаў на выдачу безнаяўных жыллёвых субсідый.