Лукашэнка падпісаў змены ва ўказ аб дэнамінацыі

Лукашэнка падпісаў змены ва ўказ аб дэнамінацыі

19 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены ва ўказ ад 4 лістапада 2015 года №450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь". Як перадае БЕЛТА, гэтыя змены маюць тэхнічны характар.

Напрыклад, ва ўказ унесеная магчымасць абменьваць грошы ўзору 2000 года на грошы не толькі 2009 года выпуску, але і іншых гадоў. Гэта звязана з тым, што абмен банкнот узору 2000 года на новыя грошы заканчваецца 31 снежня 2021 года. На той час будуць ужо хадзіць у абарачэнні новыя купюры — 2019-2020 гадоў выпуску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі