Лукашэнка памілаваў сенатара Паўлоўскага, які кампенсаваў страты — $20 млн
Аляксандр Лукашэнка памілаваў уладальніка групы кампаній "Біяком" сенатара Андрэя Паўлоўскага. Ён кампенсаваў страты — $20 млн. Пасля гэтага яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Пра гэта 15 сакавіка паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, інфармуе БелаПАН.
Андрэй Паўлоўскі быў пазбаўлены недатыкальнасці ў кастрычніку мінулага года. У яго адносінах і яшчэ шасці прадстаўнікоў кіраўніцтва "Біякома" распачалі чатыры крымінальныя сравы. Артыкул — "ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры" (называлася сума 144 млрд рублёў). Паўлоўскаму пагражала да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а з канца лістапада 2015-га былога сенатара перавялі пад хатні арышт.