Лукашэнка пашкадаваў, што паспяшаўся з выбарам прафесіі

Лукашэнка пашкадаваў, што паспяшаўся з выбарам прафесіі

"Не спяшайцеся выбіраць прафесію, прыглядайцеся, у вас яшчэ ёсць час. А то будзе, як у мяне: паспяшаешся, а потым прыйдзецца дадаткова вучыцца", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка.

У гэты дзень ён у Палацы Незалежнасці ўрачыста ўручаў пашпарты 25 грамадзянам Беларусі, якім споўнілася 14 гадоў, паведамляе яго прэс-служба. Падлеткі з розных рэгіёнаў краіны дасягнулі пэўных поспехаў у навучанні, праявілі неардынарныя здольнасці ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.

Навучэнец быхаўскай гімназіі Дзмітрый Іваноў падчас цырымоніі распавёў, што з'яўляецца карэспандэнтам гімназічнай газеты і папрасіў зрабіць для яе агульны здымак з кіраўніком Беларусі. 

Усім удзельнікам мерапрыемства ад імя Лукашэнкі ўручылі кнігу "Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і наборы ласункаў. 

"Будзьце журналістамі, артыстамі, інжынерамі, аграномамі — усё нам трэба будзе ў гэтым жыцці ў нашай краіне. Поспехаў вам, і галоўнае — будзьце шчаслівыя. Не спяшайцеся выбіраць прафесію, прыглядайцеся, у вас яшчэ ёсць час. А то будзе, як у мяне: паспяшаешся, а потым прыйдзецца дадаткова вучыцца", — заявіў кіраўнік дзяржавы маладым людзям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі