Лукашэнка патрабуе зрабіць падаткаабкладанне максімальна камфортным для бізнесу
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб падаткаабкладанне было максімальна камфортным для бізнесу, але і гарантавала рэалізацыю законных інтарэсаў дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам.
“Хацеў бы ад вас пачуць пра праблемы. Што нам трэба зрабіць, каб было і прадпрымальнікам зручна, вытворцам, — тым, хто плаціць падаткі, і каб дзяржава пры гэтым залішне не ціснула на іх, але, тым не менш, нічога не губляла ў гэтым плане. Атрымлівала тое, што мусіць атрымліваць, што існуе ва ўсіх дзяржавах”, — цытуе беларускага лідара БЕЛТА.
Пасля сустрэчы Сяргей Налівайка распавёў журналістам пра эфектыўнасць укаранёных электронных сістэм, пра павышэнне збіральнасці плацяжоў, зніжэнні колькасці праверак дзякуючы ўкараненню гэтых сістэм. Міністр дадаў, што такі трэнд будзе працягнуты і ў выпадках, калі аналітычныя сістэмы не паказваюць ніякіх рызыкаў, праверак можа не быць у прынцыпе.
Па словах міністра, сёлета не будуць змяняцца стаўкі падаткаў і іх колькасць, а таксама, што цягам стабілізацыі эканамічнай сітуацыі і на больш доўгія перыяды можа быць аб’яўлены мараторы на змену падаткаў і падатковых ставак.
Нагадаем, пасля ўводу мараторыя на павышэнне падатковых ставак, быў адмененых шэраг падатковых ільготаў. Пасля чаго з'явіўся падатак на ўклады.