Лукашэнка павіншаваў Макрона з перамогай на выбарах
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмануэля Макрона з выбраннем на пасаду прэзідэнта Французскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі.
У віншаванні Лукашэнка адзначыў: "Карыстаюся выпадкам, каб выказаць зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-французскіх сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, развіцці канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях".
Акрамя таго, кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй паспрыяе росквіту і дабрабыту народаў абедзвюх краін.
Як паведамлялася раней, Эмануэль Макрон атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 66% галасоў. Яго саперніца Марын Лё Пэн атрымала 34% галасоў.