Лукашэнка — пра Курапаты: ну навошта вы паставілі там гэтыя белыя крыжы?

Лукашэнка — пра Курапаты: ну навошта вы паставілі там гэтыя белыя крыжы?

4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій, улады знеслі некалькі дзясяткаў крыжоў. Былі затрыманыя актывісты, якія іх абаранялі. Прэс-сакаратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што ў Курапатах вядуцца працы ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, якое ён даў падчас "Вялікай размовы" 1 сакавіка. Еўрарадыё прыгадала словы Аляксандра Лукашэнкі пра Курапаты.

"Даручыў узяцца за Курапаты, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Усталяваць сціплы помнік загінулым. Нешта зрабіць такое душэўнае, без вялікіх затрат, каб увекавечыць гэтае месца... Курапаты мы да ладу давядзём, будзьце ўпэўненыя ў гэтым. Там пахаваныя нашы людзі.

Прывядзем да ладу Курапаты... і каб дэманстрацый з гэтымі крыжамі па перыметры таксама не было. Ну навошта вы павыстройвалі там гэтыя белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Ну гэта ж дэманстрацыя. А я супраць такой дэманстрацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі