Лукашэнка — прадпрымальнікам: Майдана мы не дапусцім! (відэа)

Гаворка ідзе пра праект указа "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі".



"Некаторыя палітыкі ад прадпрымальніцтва, хаця іх цяжка назваць палітыкамі, якія прадстаўляюць інтарэсы прадпрымальнікаў, спрабуюць шантажаваць уладу, у тым ліку і прэзідэнта, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Вось чаго б я не раіў, дык рабіць падобныя заявы ў сродках масавай інфармацыі, бо гэта можа проста вылезці бокам. Мяне палохаць няма сэнсу... Майдана мы не дапусцім у нашай краіне!".



Нагадаем, грамадскае аб’яднанне "Перспектыва" даслала ліст Лукашэнку, у якім прасіла кіраўніка дзяржавы не падпісваць указ пра абавязковасць суправаджальных дакументаў для ІП. Паводле гэтага дакумента, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выплачваюць адзіны падатак пры рознічным гандлі таварамі, абавязаныя ажыццяўляць перавозку, захоўванне і рэалізацыю гэтых тавараў на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавараў. А атрымаць такія дакументы ў Расіі практычна немагчыма.
 

Паводле слоў кіраўніка "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі, Аляксандру Лукашэнку напісалі, што ўказ можа закрануць дзясяткі тысяч беларускіх прадпрымальнікаў і іх сем'і. І гэтыя людзі "гатовыя на лакальныя пратэсты на мясцовым узроўні". Як бачым, ліст дайшоў да адрасату і выклікаў негатыўную рэакцыю.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі