Лукашэнка прапанаваў павялічыць дэпутацкі тэрмін з чатырох да пяці гадоў
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў павялічыць дэпутацкі тэрмін у парламенце і мясцовых саветах з чатырох да пяці гадоў. Прапанова прагучала на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання.
"Я прыхільнік таго, каб усё-ткі парламент і саветы працавалі пяць гадоў, не чатыры гады. І каб была разбежка паміж прэзідэнцкімі выбарамі і выбарамі саветаў і парламента ў два гады. Не кожны год, а на два гады. Нам трэба будзе яшчэ падумаць, як гэта развесці. Але ў адзіны дзень галасавання", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.