Лукашэнка прысвоіў кіраўніку Следчага камітэта званне генерал-маёра юстыцыі

Лукашэнка прысвоіў кіраўніку Следчага камітэта званне генерал-маёра юстыцыі

22 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі прысвойваюцца чарговыя генеральскія званні. Генерал-маёрами сталі палкоўнікі: Віктар Хрэнін, камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання; Ігар Мажылоўскі, памочнік міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах, начальнік галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінабароны (са жніўня 2014-га); Сяргей Дудко, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных сілаў Беларусі, намеснік начальніка Генштаба; Васіль Гедзько, начальнік Інстытута памежнай службы (са студзеня 2015-га).

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч атрымаў спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк цяпер мае класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3 класа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі