Лукашэнка прызначыў новага начальніка мінскай міліцыі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка мінскай міліцыі. Ім стаў генерал-маёр Сяргей Дарошка, які дагэтуль працаваў начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску заўсёды на патрэбным узроўні забяспечваецца грамадскі парадак, а жыхары адчуваюць сябе ў бяспецы. І так павінна быць і надалей, сказаў ён: “Вы ведаеце, што такое Мінск: там не схаваешся за спіны, там трэба ісці наперад”.
Аляксандр Лукашэнка хоча, каб дзеянні міліцыі "па недапушчэнні беспарадкаў і спроб дэстабілізацыі сітуацыі" былі рашучымі.
Папярэдні кіраўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Барсукоў быў вызвалены ад пасады 10 лістапада. Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго намеснікам міністра ўнутраных спраў.