Лукашэнка: Расіяне нас кормяць больш, чым мы іх
19 чэрвеня падчас пасяджэння ў Мінску Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка распавёў Уладзіміру Пуціну пра цікавы факт у гандлі з Расіяй сельгаспрадукцыяй.
"На душу насельніцтва Расія пастаўляе ў Беларусь сельгаспрадукцыі больш, чым мы ў Расію, — гаварыў Лукашэнка. — Прынята казаць, вось беларусы пастаўляюць шмат. На душу насельніцтва вы больш нам пастаўляеце, чым мы вам".
Лукашэнка не стаў называць лічбы. "Знойдзеце самі", — сказаў ён.
На пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка агучваў праблему ліквідацыі ўзаемных бар'ераў у гандлі паміж Беларуссю і Расіяй.