Лукашэнка сабраў нараду па знешняй палітыцы
17 лістапада Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па знешняй палітыцы, паведамляе тэлеграм-канал @pul_1. У ёй удзельнічае ўсё кіраўніцтва краіны — прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Прысутнічаюць сілавікі — кіраўнікі Саўбеза і КДБ. Зразумела, прысутнічае міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Беларусь апынулася пад пагрозай пашырэння санкцый з боку Еўрасаюза. І калі пасля прэзідэнцкіх выбараў іх уводзілі ў асноўным за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, дык цяпер Захад рэагуе на гвалт сілавікоў: забойствы, катаванні, масавыя затрыманні, крымінальныя справы. Якраз у аўторак пытанне пашырэння санкцый абмяркуе ў Стакгольме з прэм'ер-міністрам Швецыі Святлана Ціханоўская. Таксама афіцыйнаму Мінску пагражае міжнароднае расследаванне дзеянняў сілавых структур супраць мірных пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.