Лукашэнка сказаў, у якім выпадку можа адмяніць дэкрэт пра дармаедства
![Лукашэнка сказаў, у якім выпадку можа адмяніць дэкрэт пра дармаедства](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_636184_big.jpg.webp?itok=-zOGU6C6)
Аляксандр Лукашэнка сказаў, у якім выпадку можа адмяніць дэкрэт пра дармаедства. На сустрэчы "Вялікая размова з прэзідэнтам", якая ў пятніцу праходзіць у Мінску ў будынку БелЭкспа, ён адказваў на пытанне Дзмітрыя Крата з газеты "СБ. Беларусь сегодня": Ці дасягнулі мэты па выкараненні дармаедства? Лукашэнка адзначыў, што дакумент "датычыць невялікай часткі насельніцтва". Яе "падштурхоўваюць", каб людзі працавалі, але не прымушаюць.
"Калі мы прыйдзем да высновы, што дэкрэт аб дармаедстве — гэта анахранізм, мы яго адменім", — сказаў Лукашэнка.