Лукашэнка сёння можа сустрэцца з Сі Цзіньпінам

Лукашэнка сёння можа сустрэцца з Сі Цзіньпінам

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу можа сустрэцца з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Кіраўнік Беларусі бярэ ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце. Наша краіна ўпершыню прыме ўдзел у ШАС на вышэйшым узроўні ў статусе назіральніка.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, у Лукашэнкі запланаваны і шэраг двухбаковых сустрэч. Акрамя магчымай сустрэчы з кітайскім лідарам, можа адбыцца і сустрэча з прэм'ерам Індыі.

У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, якая існуе ўжо 15 гадоў, уваходзяць 6 краін (Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан), яшчэ 6 краін з'яўляюцца назіральнікамі (Беларусь, Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан). 24 чэрвеня адбудзецца падпісанне шэрагу шматбаковых дакументаў. Сярод іх — антынаркатычная стратэгія на бліжэйшыя 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі