Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі спецслужб краін СНД

Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі спецслужб краін СНД

У чацвер, 19 траўня, Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўнікамі спецслужб краін СНД, інфармуе БЕЛТА. Яны сабраліся ў беларускай сталіцы на 40-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных служб дзяржаў-удзельніц Садружнасці (скарочана — СОРБ). Гэтая структура была створаная ў 1997 годзе, яна займаецца каардынацыяй барацьбы найперш з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

Акрамя Беларусі, у СОРБ уваходзяць Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан і Украіна. Назіральнікамі з'яўляюцца прадстаўнікі Узбекістана і Туркменістана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі