Лукашэнка: Трэнд на кантроль за цэнамі ў краіне захаваецца назаўжды (відэа)

26 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі праходзіць нарада, прысвечаная актуальным пытанням эканамічнага развіцця краіны. На пасяджэнні ён заявіў, што трэнд на кантроль за коштамі ў краіне захаваецца назаўжды.

Лукашэнка заявіў, што пасля Новага года не дазволіць рэзка ўзняць кошты. Нагадаем, што Мінгандлю ўвяло так званы "мараторый" — забараніла павышаць кошты на тавары да 15 студзеня.

"Нашы асобныя нягоднікі-чыноўнікі арыентуюць, як мне далажылі, і я пераканаўся ў гэтым, прадпрымальнікаў, камерсантаў і рознага роду жуллё, што вы, маўляў, пацярпіце, недзе 9-га, 15-га мы тут усё адпусцім — вы потым адаб'еце ўсё, што вы цяпер не атрымалі. Людзі проста просяцца, ведаеце куды. Я хачу заявіць пра тое, што трэнд, як модна сёння казаць, на кантроль за цэнамі ў краіне захаваецца назаўсёды", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гандлярам не дазволяць узняць кошты пасля 15 студзеня. Па яго словах, Беларусь можа далей існаваць без новых гандлёвых прадпрыемстваў. "Але тых, што функцыянуюць, прымусім працаваць так, як мае быць. Я ўжо сказаў, калі яны не пачулі, ці ва ўрадзе не ацанілі, — 2-3% рэнтабельнасці. Возьмем кожны від тавару на кантроль, асабліва імпартнага", — падкрэсліў Лукашэнка.

Фота — rumol.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі