Лукашэнка: у прэзідэнта застаюцца паўнамоцтвы, каб уплываць на любое рашэнне

Лукашэнка: у прэзідэнта застаюцца паўнамоцтвы, каб уплываць на любое рашэнне

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па "пераразмеркаванні паўнамоцтваў" паміж органамі дзяржаўнай улады.

Як вынікае з афіцыйных паведамленняў, асабліва значных пераразмеркаванняў не плануецца, бо Лукашэнка хоча пакінуць за сабой права ўплываць на любое рашэнне. Іначай, па яго словах, знікне беларуская дзяржава.

"У прэзідэнта застануцца асноўныя паўнамоцтвы, якія могуць уплываць на любое рашэнне знізу даверху. Дзе б ні быў Лукашэнка, які б ні быў тут прэзідэнт, ён будзе кіраўніком дзяржавы з моцнымі паўнамоцтвамі, таму што, калі мы "растворым" будучага прэзідэнта (не мяне гэта датычыць), маюцца на ўвазе паўнамоцтвы перш за ўсё, краіне не бываць. Яна знікне", — перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Ён чарговы раз падкрэсліў, што да кантытуцыйных зменаў яго штурхае не Расія. "Не. Гэтым мы займаемся даўным-даўно. Падышлі да таго, што гэтыя змены павінны быць, таму што Лукашэнка не вечны, і мы не ведаем, хто будзе наступным і які ён будзе, — дыктатар, аўтарытарны кіраўнік, мы таксама не ведаем. Гэта першая найважнейшая прычына, па якой нам давялося звярнуцца да Канстытуцыі", — патлумачыў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі