Лукашэнка ўхваліў адкрыццё дадатковых крамаў duty free на ўездзе ў Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў адкрыццё дадатковых крамаў duty free на ўездзе ў Беларусь. Мяркуецца, што іх будзе чатыры. Ужо ў бліжэйшы час кіраўнік дзяржавы атрымае праект адпаведнага дакумента, інфармуе тэлеканал АНТ. Пытанне разглядалася 24 верасня на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Лукашэнку найперш цікавіла будучае развіццё гэтага віду гандлю, яго плюсы і мінусы.
Па звестках TUT.by, новыя крамы бяспошліннага гандлю адкрыюць "Дыпмаркет" Упраўлення справамі прэзідэнта і "Маркетліга", якая падкантрольная "Белмытсервісу" і Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу.
На сённяшні дзень у нашай краіне дзейнічае 70 крамаў duty free. Адна з іх — на ўездзе ў Беларусь, дзве — у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.