Лукашэнка ўхваліў праект пра экспарт нафтапрадуктаў праз расійскія парты
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з РФ пра экспарт беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты "ў якасці асновы для правядзення перамоваў". Як паведамляе БЕЛТА, адпаведны ўказ падпісаны 16 лютага. Міністэрства транспарту і камунікацый упаўнаважанае на правядзенне перамоваў і падпісанне дакумента ў выпадку дасягнення дамоўленасці.
У Расіі праект пагаднення быў ухвалены яшчэ ў студзені 2021-га, Міністэрства транспарту РФ атрымала даручэнне яго падпісаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.